Кандыдаты на выбарах не змогуць уносіць заклад замест збору подпісаў
Кандыдаты на выбарах у Беларусі не змогуць уносіць заклад замест збору подпісаў. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прапанавалі ўвесці так званы выбарчы падатак замест збору подпісаў. Лідзія Ярмошына ў прынцыпе не супраць такой ідэі, але заканадаўча яна пакуль не замацаваная. На думку старшыні ЦВК, большасць кандыдатаў разглядаюць працэдуру збору подпісаў як добрую, для іх гэта магчымасць "правесці яшчэ да выбараў сваю агітацыйную кампанію".
Хоць у прынцыпе старшыня ЦВК падтрымала ідэю выбарчага падатку. Яна лічыць, што гэта дазволіць "адсеяць несур'ёзных кандыдатаў". "Не сакрэт, што шмат хто ўдзельнічае ў выбарах дзеля самога ўдзелу, каб "засвяціцца", не маючы пры гэтым ні найменшых шанцаў на перамогу", - адзначыла спадарыня Ярмошына. Між тым прысутнасць на выбарах такіх кандыдатаў "дыскрэдытуе самую ідэю выбараў у вачах выбарцаў", прэстыж выбараў падае, адзначыла старшыня ЦВК.