Канфлікт паміж бацькамі і дзецьмі за апошнія 15 гадоў стаў большы
Хаця, паводле даследаванняў, сёння моладзь “нашмат лепшая, больш дынамічная і прагрэсіўная”. Пра тое, як змянілася беларуская моладзь за апошнія 15 гадоў, Еўрарадыё размаўляе з каардынатарам праграм Фонда ААН у сферы народанасельніцтва Таццянай Гаплінчык
У якіх сферах беларуская моладзь больш за ўсё змянілася за гэтыя 15 гадоў?
Гаплінчык: Мне цяжка казаць, у якіх сферах яна змянілася больш за ўсё, бо мы адсочваем не ўсе сферы. Але калі казаць пра агульнадэмаграфічную сітуацыю, то цяпер моладзь усё яшчэ застаецца даволі шматлікай групай насельніцтва ў краіне. Гэта часткова звязана з бумам нараджальнасці ў канцы 1980-х.
У грамадстве наогул за апошнія 15 год адбыліся істотныя змены, а моладзь адлюстроўвае іх у большай ступені, чым хто іншы, таму, напэўна, гэта — самая дынамічная група. Я б сказала, што сёння, у прынцыпе, у моладзі нашмат больш магчымасцяў — вучыцца, выбіраць прафесіі… З’явілася больш магчымасцяў стаць кіраўніком ці мэнэджэрам у больш раннім узросце, таму што цяпер не абавязкова да высокай пасады прабівацца, пачынаючы з прыбіральшчыцы, як тое было раней…
Вы цяпер кажаце больш пра ўмовы, што змяніліся і дзякуючы якім сёння моладзь можа сябе лепш праявіць. А што тычыцца менавіта ўнутраных зменаў — у характары, светаўспрыманні і г.д. Ці рабілі вы такія даследаванні?
Мне падаецца, што для маладога чалавека шкала каштоўнасцяў застаецца больш-менш той самай. Моладзь моцна не змянілася, яна засталася прыкладна такой самай. Іншая справа, што, сапраўды, мяняюцца ўмовы, у якіх гэтыя каштоўнасці рэалізуюцца. Натуральна, што стала больш магчымасцяў, свабоды, адкрытасці.
Гэта значыць разрыў паміж старэйшым пакаленнем і малодшым усё роўна застаецца? Ён такі самы, як і быў ва ўсе часы, ці, можа, ён стаў меншым?
Мне падаецца, што канфлікт яшчэ больш узмацняецца. Я тут салідарная з прафесарам Капіцам, калі ён кажа, што цяпер сціскаецца час. Гэта значыць, што ў сувязі са змяненнем тэхналогій за адзінку часу адбываецца намнога больш рэчаў. І ў гэтым сэнсе мы, дарослыя, старэем намнога хутчэй, чым старэлі нашыя бацькі, а моладзь развіваецца намнога больш дынамічна, чым развіваюцца іх бацькі.
Таму ў гэтым сэнсе моладзі сёння цяжэй. І з дарослымі, і ўвогуле з жыццём, чым ранейшай моладзі. І ўсе гэтыя звычайныя размовы пра тое, якая цяпер жахлівая моладзь… Мне падаецца, што сёння яна нашмат лепшая, больш дынамічная і прагрэсіўная, чым былі нашы бацькі, калі яны былі маладымі.
А што менавіта змянілася ў гендэрным пытанні? Сапраўды сёння ў жанчын стала больш магчымасцяў, чым было 15 гадоў таму?
Сёння ў маладых дзяўчат, безумоўна, больш магчымасцяў, чым 15 гадоў таму. У той самай сексуальнасці — сёння ёсць доступ да кантрацэпцыі, і жанчына можа вырашаць і планаваць сваю будучыню, а не разлічваць на авось. За 15 гадоў колькасць абортаў скарацілася амаль у тры разы.
Больш стала даступных прафесій. Калі раней дзяўчаты нават і марыць не маглі пра тое, каб патрапіць ва ўзброеныя сілы, у нейкія выключна мужчынскія прафесіі, сёння, прынамсі, для тых нешматлікіх, хто гэтага хоча, такая магчымасць ёсць. Хаця, разам з тым, і сексізм, і дыскрымінацыя ёсць… І, магчыма, яны нават больш яскрава выражаныя.
Але, тым не менш, адназначна, практычна па ўсіх пазіцыях за 15 гадоў стала лепей, чым было.
Чаму даследаванне пачалося менавіта 15 гадоў таму?
Уся гэта гісторыя прымеркаваная да 15-годдзя Каірскай канферэнцыі па народанасельніцтве і развіцці. І гэта такая сур’ёзная вяха, калі быў агучаны план дзеянняў на 20 гадоў, які падпісалі шмат краін. У плане гаварылася пра дасягненне гендэрнай роўнасці, забеспячэнне доступу да рэпрадуктыўнага здароўя. Пра многія з гэтых рэчаў раней проста не гаварылі…
І вось мінула 15 гадоў і мы спрабуем параўнаць, што адбываецца. Скажам, сёння падлеткі могуць атрымаць доступ да паслуг у сферы рэпрадуктыўнага здароўя, ёсць спецыяльна абучаныя ўрачы, для якіх сам факт таго, што ў 15 гадоў ты прыйшла да гінеколага, не азначае, што нічога добрага дакладна з табой быць не можа.
Таксама нядаўна былі прынятыя змены ў закон па ахове здароўя. І калі раней малады чалавек толькі пачынаючы з 18 год мог трапіць пад нейкае медыцынскае ўмяшанне без згоды бацькоў, то цяпер гэта 16 год. То бок, гэта такія рэчы, якія дазваляюць моладзі больш рашэнняў прымаць самастойна. І ўплываць на штосьці без дарослых.
Калі гэта ўсё 15 гадоў назад пачалося, была, напэўна, мэта, якім гэта ўсё павінна быць сёння. Наколькі тое, што ёсць сёння, рэальна супадае з тым, што было запланавана?
Мы вельмі блізкія да гэтых мэт, амаль па ўсіх пазіцыях. Але тут ёсць пытанні, напрыклад, што тычыцца агульнага доступу да паслуг у сферы рэпрадуктыўнага здароўя — фактычна так, агульны доступ ёсць, але пытанне якасці застаецца. Так, урачы ёсць, так, гэтыя паслугі бясплатныя, але наколькі сёння падлеткі гатовыя прыйсці ў сваіх раённых цэнтрах да гінеколага ці ўролага — вялікае пытанне.
Мы праводзілі даследаванне, і яны кажуць: усё роўна баімся, што пабачым суседку, ці што маме заўтра доктар раскажа, ці што ў школе стане вядома. Заўсёды стаіць пытанне, што там хаваецца за колькаснымі паказчыкамі ў плане якасці.
Ці было для вас штосьці нечаканае падчас гэтага даследавання? Напрыклад, вы меркавалі, што будзе вось так, а выявілася, што моладзь адказвае зусім па-іншаму?
Я хачу сказаць, што гэтае даследаванне не было такім, што мы праводзілі апытанні і бачылі тэндэнцыі. Не, мы проста спрабавалі адшукаць нейкія канкрэтныя гісторыі. І прыемнай нечаканасцю было, што знайсці такія гісторыі з пазітыўнымі зменамі было даволі проста. Напрыклад, мы знайшлі сям’ю, дзе малады папа пайшоў у дэкрэтны адпачынак, каб даць маме магчымасць павучыцца.
А колькі ўвогуле такіх бацькаў ёсць у Беларусі, якія бяруць дэкрэтны адпачынак?
1-1,5% дзесьці… Але я ведаю, што з’яўляюцца новыя арганізацыі, напрыклад, “Асацыяцыя любячых татаў”, у якіх маладыя людзі не саромеюцца таго, што яны катаюць каляску ці сядзяць з дзіцёнкам замест таго, каб зарабляць грошы на сям’ю. Хаця, разам з тым, усё роўна, калі ў нас была прэзентацыя гэтага праекту, то ў сям’і, пра якую я казала, дзе тата браў дэкрэтны адпачынак, ён на прэзентацыю не прыйшоў, а прыйшла мама з дзіцёнкам, бо бацька быў заняты.
Але важна, што гэтыя змены, якія 15 гадоў таму здаваліся немагчымымі, сёння людзі ўспрымаюць спакойна. Гэта мне падаецца важным, што жыццё мяняецца і гэтыя пазітыўныя змены становяцца часткай нормы.
Як далёка мы знаходзімся ў гэтых пытаннях ад еўрапейскіх краін? Напрыклад, з тымі самымі татамі: у Еўропе тата з каляскай — гэта сапраўды норма, яны паўсюль. А ў нас усё ж такі выключэнне…
Ну, напрыклад, у Скандынавіі ёсць усе магчымыя меры, якія стымулююць бацькаў. У Нарвегіі бацька абавязаны ўзяць 4 ці 6 тыдняў дэкрэтнага адпачынку, гэта без варыянтаў. А далей так пабудавана сістэма, вось у мяне аднакурсніца жыве ў Швецыі, і яны лічылі каму калі ўзяць дэкрэтны адпачынак, каб максімізаваць свае даходы.
Зноў да пытання асяроддзя. Штосьці змяняецца ад людзей, а штосьці ад асяроддзя. З аднаго боку, вельмі шмат залежыць ад дзяржаўнай палітыкі, а з іншага — гэта, безумоўна, змены ў свядомасці людзей, а гэта рэч такая марудная і непаваротлівая…
Атрымліваецца, мы трохі адстаем у некаторых пытаннях ад іншых еўрапейскіх краін. Але што калі казаць пра тэмпы, з якімі мы рухаемся? Можа, мы і рухаемся марудна?
Ох, гэта добрае пытанне. Я думаю, у розных пытаннях рознымі тэмпамі. Напрыклад, у гендэрнай роўнасці нам заўсёды было крыху прасцей, таму што з часоў рэвалюцыі нашыя жанчыны маглі даволі шмат у параўнанні з іншымі краінамі. Іншая рэч, што як бы дынамічна мы не спрабавалі развівацца, усё роўна ёсць гэтая так званая “шкляная столь”, калі і адукацыя ў цябе ёсць, і досвед працы — але ўсё адно пры іншых роўных на кіруючую пасаду возьмуць хутчэй мужчыну…
У любым разе, чым большага прагрэсу ты дасягнуў, тым больш марудна ты пачынаеш рухацца, таму што пасля чыста тэхнічных далей пачынаюць ужо адбывацца сутнасныя змены.
Фота: http://photo.bymedia.net/