Кантрабанду на 1 мільён еўра затрымалі супрацоўнікі гродзенскай мытні

Кантрабанду на 1 мільён еўра затрымалі супрацоўнікі гродзенскай мытні. Нелегальны груз кітайскай вытворчасці рухаўся транзітам з Германіі ў Расію, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Па дакументах фура перавозіла стальныя трубы. Аднак дагляд выявіў усярэдзіне прычэпа 220 шчыльна спакаваных цюкоў з адзеннем. Партыю кантрабанды затрымалі ў момант, калі расійскі перавозчык перасякаў польска-беларускую мяжу. Па факце кантрабанды будзе распачатая крымінальная справа.