Капітан міліцыі знявечыў твары жанчыны і яе дзіцяці… у праграме Photoshop

У Мінску арыштаваны капітан міліцыі Партызанскага РУУС. Яго абвінавачваюць у вымагальніцтве і пагрозе выкрадання людзей. Як паведамляе тэлеканал ОНТ, міліцыянт даслаў дырэктару аднаго з прадпрыемстваў “Белтэхэкспарту” фотаздымкі яго жонкі і дзіцяці. Іх твары на здымку былі знявечаны – афіцэр валодаў камп’ютарнай праграмай Photoshop.

Ён патрабаваў у дырэктара грошы, пагражаючы скрасці блізкіх і ў сапраўднасці знявечыць іх твары. Для затрымання вымагальніка была праведзеная спецаперацыя. Міліцыянт паводзіў сябе асцярожна, неаднаразова змяняў месцы перадачы грошай, аднак быў затрыманы.