Карэспандэнту "Камсомолкі" пагражаюць за адмову "адкатваць пальчыкі"
Журналіста газеты "Комсольская правда в Беларуси" Паўла Міцкевіча выклікалі позвай у Цэнтральны РАУС Гомеля для абавязковага дактыласкапавання. Калі журналіст адмовіўся "адкатваць пальцы", яму сталі пагражаць. Міліцыянты паведамілі Міцкевічу, што адбіткі пальцаў бяруць ва ўсяго мужчынскага насельніцтва краіны ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў. Пачуўшы пра адмову ад незаконнай працэдуры, праваахоўнік заявіў, што тады журналістам зоймуцца упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Або яго забяруць на вайсковыя зборы, дзе абавязкова давядзецца здаць адбіткі пальцаў.