Карміць ікрой будуць а 13й, а аб 11й распавядуць аб кампаніі "Страху няма"

А абяцаны грамадзянскай кампаніяй "Гавары праўду" фуршэт пройдзе там жа а 13 гадзіне.

Нагадаем, раней у прэсе паведамлялася, што ў офісе Партыі БНФ, журналістам будзе прадстаўлена публічная справаздача кампаніі "Гавары праўду" аб 11 гадзіне.

Сяргей Вазняк паабяцаў накарміць усіх журналістаў, якія прыйдуць на прэс-канферэнцыю, ікрой. Маўляў, ікра была на іх першай прэзентацыі і таму "Гавары праўду" вырашыла не адыходзіць ад гэтай традыцыі.