Казахстан гатовы ўжо ў жніўні аднавіць пастаўкі фосфару ў ЕС праз Беларусь

Казахстан разлічвае аднавіць пастаўкі фосфару ў Еўрапейскі саюз праз Беларусь ужо ў жніўні.
Пра гэта заявіў дырэктар прадпрыемства “Казфосфат” Кайрат Шатбакаў. Паводле яго словаў, ужо атрыманы дазвол на транзіт фосфара праз тэрыторыю Беларусі і краін Балтыі. Зараз адпрацоўваюцца маршруты.

Шатбакаў прызнаўся, што везці фосфар праз Украіну значна танней, але пасля ліпеньскай аварыі пад Львовам украінская тэрыторыя для гэтага казахскага грузу пакуль закрытая.

http://www.pk.kiev.ua