Казулін прагаласаваў за Лябедзьку, а яго дачка Вольга - за Калякіна (фота)
У 10.40 раніцы ўся сям’я Казуліных ужо прагаласавала. На выбары Аляксандр Казулін з дочкамі паехаў разам. Паколькі яны прапісаны на розных участках, то галасавалі па чарзе. Падрабязнасці распавёў карэспандэнт Еўрарадыё:
“Першым галасаваў Аляксандр Казулін. Прагаласаваў Казулін за Анатоля Лябедзьку. На аўтамабілі "Фольксваген" уся сям’я накіравалася далей на ўчастак, дзе галасавала Вольга Казуліна. Вольга аддала свой голас за Сяргея Калякіна”.
Вольга Казуліна паабяцала, што калі пройдзе ў парламент, то зробіць свайго бацьку памочнікам. У такім выпадку Аляксандр Казулін таксама будзе працаваць у беларускім парламенце.
Па словах Аляксандра Казуліна на яго выбарчым участку ўсё даволі празрыста, і хутчэй за ўсё вялікіх парушэнняў не будзе. Пры гэтым Казулін адзначыў, што ўсе датэрміновыя галасы ён лічыць падробленымі. Палітык упэўнены, што ўсе яны пойдуць на карысць праўладнага кандыдата. Дамэрмінова ж на участках сям’і Казуліных прагаласавала каля 30% выбаршчыкаў.