Кэні Ўэст незадаволены вынікамі MTV Europe Music Awards

Кэні Ўэст (Kanye West) застаўся незадаволены вынікамі цырымоніі ўручэння MTV Europe Music Awards, якая адбылася нядаўна ў Ліверпулі, у чарговы раз раскрытыкаваўшы палітыку яе арганізатараў. Рэпер выказаў сваё здзіўленне з нагоды музыкаў, якія перамаглі, заявіўшы, што вынікі галасавання былі падтасаваныя. Сваю перамогу ў намінацыі Ultimate Urban спявак таксама лічыць неапраўданай.

«Летась я не атрымаў нічога, хоць выпусціў сінгл «Stronger», меў актыўную ратацыю на MTV. Затое сёлета атрымаў прэмію ў катэгорыі Ultimate Urban - не зусім зразумела за што. Думаю, толькі таму, што пагадзіўся прыехаць на ўручэнне. На самой справе пераможцам павінен быў стаць Lil Wayne - гэта пэўна ягоны год», - упэўнены Уэст.

Трыўмф Брытні Спірс (Britney Spears) у катэгорыі «Артыст года 2008» і рашэнне арганізатараў узнагародзіць рокераў 30 Seconds To Mars дзвюма прэміямі рэпер таксама ўспрыняў з вялікім скепсісам. «Брытні Спірс круцей за Рыяну (Rihanna)? Вы гэта сур'ёзна? А Джарэд Лета? Ён, вядома, класны малы, але ў яго намінацыі былі кандыдатуры куды як больш годныя ўзнагароды», - заявіў Уэст.

Кэні Ўэст ужо не ў першы раз выступае з нападкамі на MTV. Летась ён пагражаў байкатаваць канал, пасля таго як застаўся незаўважаным на ўручэнні Video Music Awards 2007.

Фота: www.etoday.ru