Кіраўніцтва Ізраіля не ў захапленні ад сяброўства Лукашэнкі і лідэра Ірана
Кіраўніцтва Ізраіля не ў захапленні ад сяброўства Аляксандра Лукашэнкі і лідара Ірана Махмуда Ахмадзінежада, але з разуменнем ставіцца да прычын, якія спарадзілі гэтае сяброўства. Такое меркаванне выказаў адзін з высокапастаўленых чыноўнікаў МЗС Ізраіля падчас сустрэчы з групай журналістаў незалежных СМІ з Беларусі, Украіны, Расіі і Малдовы.
Чыноўнік МЗС Ізраіля: “Я думаю, што Лукашэнка менш за ўсё хвалюецца за будучыню ісламскага свету. Яго хвалюе, куды прадаць трактары і БелАЗы і адкуль атрымаць нафту для сваіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Гэта натуральна, і мы можам гэта зразумець. У мяне няма сумневаў, што ён быў бы рады прадаць 5 тысяч трактароў у Ізраіль, а не некуды ў арабскі свет, але, на жаль, у нас такога вялікага рынка для беларускіх трактароў не існуе”.
Тым не менш, паводле словаў прадстаўніка МЗС Ізраіля, ў апошнія гады дыялог паміж нашымі краінамі наладжваецца. Хоць і пашкадаваў, што на ўзроўні культурніцкім і грамадзянскім гэта адбываецца значна хутчэй, чым на ўзроўні палітычным. І нагадаў, што афіцыйных візітаў на вышэйшым узроўні ў нас да гэтага часу не было.