Кіраўніцтва Партыі БНФ выклікалі ў пракуратуру з нагоды "аўтарэферэндуму"

У пракуратуру выклікалі амаль усё кіраўніцтва Партыі БНФ. Нагодай сталі парпановы партыі правесці "аўтарэферэндум". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня партыі Аляксей Янукевіч. Янукевіч: "Сёння я іду, як і некаторыя іншыя сябры ініцыятыўнай групы, у пракуратуры. Хіба што праверка зацягваецца. Я ведаю, што выклікалі Вадзіма Канапацкага, Ігара Лялькова. Мяне таксама запытваліся, ці магу я знайсці Віктара Івашкевіча. На што я ім адказаў: вам трэба, вы і шукайце".

Пракуратуру цікавіць, ці былі сябры ініцыятыўнай групы на сходзе па аўтарэферэндуме, як завяраліся подпісы, ці падпісваліся людзі асабіста і як даведаліся пра ініцыятыву.

Нагадаем, 4 траўня Цэнтравыбаркам павінен адказаць ініцыятарам, ці будзе зарэгістраваная ініцыятыўная група па "аўтарэферэндуме".


Фота: ByMedia