Кіраўніцтва “Пінскдрэву” дало дадатковую дапамогу сем’ям загінулых

Генеральны дырэктар холдынгавай кампаніі “Пінскдрэў” Ларан Арыніч ахвяраваў свае асабістыя сродкі на дапамогу сем’ям загінуўшых пад час выбуху ў цэху ДСП. Такая інфармацыя месціцца на афіцыйным сайце кампаніі. Разам са спадаром Арынічам свае сродкі ў ахвяру прынеслі чальцы Савету дырэктароў холдынгу. У выніку  сем’і загінуўшых дадаткова атрымалі па тры мільёны рублёў. Праўда, побач з гэтай інфармацыяй, на сайце, размешчана форма для інтэрнэт-галасавання, якая высвятляе, колькі грошай змаглі б патраціць пакупнікі на пінскую мэблю. Гэтая апытанка сведчыць, што 3 мільёны рублёў — сярэдні кошт выдаткаў на гэтую прадукцыю. Напрыклад, столькі каштуе канапа са скураной абіўкай.