Кіраўнік Брэстчыны прызнаў фальсіфікацыю на выбарах 2006 года

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар на прэс-канферэнцыі згадаў пра папярэднюю прэзідэнцкую выбарчую кампанію ў Беларусі і зрабіў сенсацыйную заяву. Як паведамляе сайт "Вясна", Сумар заявіў, што ў 2006 годзе Аляксандра Лукашэнку на Брэстчыне падтрымала так шмат людзей, што ўладам давялося на 16 тысяч зменьшыць колькасць тых, хто за яго прагаласаваў.

Фактычна старшыня албвыканкаму прызнаў, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў ў 2006-м годзе ў брэсцкім рэгіёне былі сфальсіфікаваныя. Раней на гэтую тэму выказваўся выключна сам Аляксандр Лукашэнка на сустрэчах з журналістамі.