Кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў: Заробак у канвертах у Беларусі - не больш за 5%
Выплата заробкаў у канвертах складае ў Беларусі не больш за 5% ад фонду заработнай платы. Такую заяву зрабіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Леанід Козік. Паводле яго словаў, "сваю барацьбу" з "шэрымі" заробкамі прафсаюзы
пачалі яшчэ чатыры гады таму праз інфармаванне працоўных і асветніцкую
працу сярод насельніцтва. "І гэта прынесла свой вынік, - падкрэсліў
Леанід Козік. - Сёння большасць людзей атрымліваюць і аддаюць перавагу
афіцыйнаму заробку, бо гэта дае сацыяльныя гарантыі".
Асноўная колькасць выплатаў у канвертах прыпадае на малы бізнэс, дадаў старшыня ФПБ.
БЕЛТА
Асноўная колькасць выплатаў у канвертах прыпадае на малы бізнэс, дадаў старшыня ФПБ.
БЕЛТА