Кіраўнік МНС Расіі выказаў падзяку беларусам за дапамогу ў тушэнні пажараў

Падзяку ўсім краінам, якія дапамагалі Расіі ў тушэнні маштабных лясных пажараў гэтым летам, выказаў кіраўнік МНС Расіі Сяргей Шайгу. Адкрываючы VI чэмпіянат свету па пажарна-ратавальным спорце, які праходзіць у Данецку, ён згадаў агульныя высілкі пажарных з Расіі, Беларусі, Балгарыі, Латвіі і Ўкраіны па барацьбе са стыхіяй. БелаПАН нагадвае, што ў тушэнні прыродных пажараў у Расіі ўдзельнічаў зборны атрад МНС Беларусі ў складзе 150 чалавек і 25 адзінак тэхнікі. 17 жніўня беларускія ратавальнікі атрымалі памятныя падарункі ад расійскага прэм'ер-міністра Ўладзіміра Пуціна.