Кіраўнік МЗС Ізраіля заявіў пра ваенныя злачынствы Расіі ва Украіне
Кіраўнік МЗС Ізраіля Яір Лапід заявіў пра ваенныя злачынствы Расіі ва Украіне супраць мірнага насельніцтва. Ён падкрэсліў, што асуджае іх. "Фота і сведчанні з Украіны жудасныя", — дадаў міністр.
Дагэтуль прадстаўнікі ізраільскіх уладаў устрымліваліся ад такіх абвінавачванняў. Яшчэ незразумела, ці гэта сур'ёзныя зрухі ў палітыцы Ізраіля, ці гэта толькі разавая рэакцыя. Пакуль жа Ізраіль прывёў сваю пазіцыю ў адпаведнасць з пазіцыяй іншых заходніх краін, піша detaly.co.il. Перад заявай Яіра Лапіда забойствы мірных жыхароў ва Украіне асудзіў прэм'ер-міністр Ізраіля Нафталі Бенет. Аднак ён наўпрост не абвінавачваў РФ.
Кіраўнік МЗС Ізраіля зрабіў сваю заяву на сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрамі замежных спраў Грэцыі і Кіпра. Пасля ён напісаў пра гэта ў Twitter.
The images and testimony from Ukraine are horrific. Russian forces committed war crimes against a defenseless civilian population. I strongly condemn these war crimes.
— יאיר לפיד - Yair Lapid (@yairlapid) April 5, 2022