Кіраўнік МЗС Расіі: пазіцыя Беларусі па Абхазіі і Паўдн. Асетыі не мянялася

Пазіцыя Беларусі адносна разгляду пытання аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асетыі і Абхазіі застаецца ў сіле, заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў. "Гэта пазіцыя, якую выклаў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь па сваёй ініцыятыве і якая, як я разумею, гледзячы па апошніх заявах, застаецца ў сіле", — сказаў Лаўроў падчас свайго знаходжання з візітам у Абхазіі, паведамляе РИА "Новости". Нагадаем, у павестцы сесіі Палаты прадстаўнікоў, якая распачалася 2 кастрычніка, адсутнічае пытанне прызнання незалежнасці самаабвешчаных рэспублік.

На нядаўняй прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь даўно магла б прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі, але сама Расія вінаватая ў тым, што гэтага не адбылося.

На сённяшні дзень аб прызнанні незалежнасці згаданых рэспублік акрамя Расіі заявілі толькі Нікарагуа і Венесуала.