Кіраўнік НАТА адказаў Мядзведзеву: альянс не мае дачынення да вайны ў Грузіі

Прадстаўнікі НАТА на сустрэчы ў пятніцу ў Лондане выказалі нязгоду з думкай Расіі пра тое, што палітыка альянсу справакавала канфлікт вакол Паўднёвай Асетыі, паведамляе "Інтэрфакс". "Я магу сказаць, што няма ніякіх правакатараў ні ў справе падтрымкі дэмакратычнага развіцця Грузіі, ні ў дапамозе ў чаканні на збліжэнне з паўночнаатлантычным альянсам", - заявіў Джэймс Апатурай, прэс-сакратар генсакратарыяту НАТА Яапа дэ Хооп Шэфера.

Раней прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў зноў выказаўся за заключэнне новай еўрапейска-расійскай дамовы аб бяспецы. "Магчымасць заключэння вялікай еўрапейскай дамовы пасля падзеяў на Каўказе робіцца ўсё больш высокай. І гэта разумеюць нават тыя, хто ў кулуарных, асабістых размовах са мною казаў, што не трэба гэтага рабіць, НАТА ўсё забяспечыць", -- сказал Мядзведзеў. "Што вырашыла НАТА? Што яно забяспечыла? Толькі справакавала канфлікт, не больш за тое", -- дадаў ён. НАТА можа і павінна лепей дзейнічаць у шэрагу сфераў, -- заявіў у пятніцу на сустрэчы міністраў абароны краінаў-чальцоў генсак альянсу Яап дэ Хоп Шэфэр. Разам з тым ён падкрэсліў, што НАТА гатовае да любых нечаканасцяў.

www.newsru.com