Кіраўнік Зімбабвэ замовіў на сваё 91-годдзе страву з ільва і слана
Свой дзень народзінаў Роберт Мугабэ хоча адсвяткаваць з асаблівым размахам.
Абаронцы дзікай прыроды абураныя святочнымі планамі кіраўніка Зімбабвэ Роберта Мугабэ. Да падрыхтоўкі свайго для народзінаў прэзідэнт афрыканскай краіны падышоў маштабна: 91-годдзе Мугабэ адсвяткуе 28 лютага ў шыкоўным спа-гатэлі, размешчаным непадалёк ад вадападу Вікторыя, на ўрачыстасць запрошана каля 20 тысяч чалавек.
У святочным меню два сланы, два буйвалы, пяць антылоп і адзін леў, на суму 105 тысяч еўра. Абаронцы дзікай прыроды асудзілі планы прэзідэнта, абураныя і мясцовыя жыхары, якія абвінавачваюць Мугабэ ў тым, што ён эксплуатуе каштоўныя рэсурсы і не кампенсуе стратаў.
Гэта не першы выпадак, калі зімбабвійскі дыктатар Мугабэ арганізуе маштабныя святкаванні на свій дзень народзінаў. Летась на яго 90-годдзе запусцілі 90 паветраных шароў, на абед прыгатавалі 90 кароў і спяклі пірог вагой у 90 кілаграмаў. Свята абышлося ў 40 мільёнаў долараў.
Роберт Мугабэ кіруе Зімбабвэ з моманту здабыцця краінай незалежнасці. Згодна з канстытуцыяй, ён можа заставацца прэзідэнтам да 99 год, паведамляюць замежныя СМІ.