Кіраўніка падатковай службы ЗША звольнілі за праверкі апазіцыі
Міністр фінансаў Джэк Лью адправіў у адстаўку дырэктара падатковай службы краіны Стывена Мілера.
Як інфармуе ВВС, міністр зрабіў гэта непасрэдна паводле ўказання прэзідэнта краіны Барака Абамы. Звальненне стала вынікам паведамленняў пра тое, што падатковая служба праводзіла дадатковыя праверкі прадстаўнікоў апазіцыйных груп.
Раней сама падатковая служба прызналася ў тым, што ладзіць дадатковыя праверкі.
Фота — news.qip.ru