Кіраўнікі АДКБ чакаюць згоды Лукашэнкі, каб паслаць тэхніку ў Кыргызстан
Кіраўнікі дзяржаваў АДКБ ухвалілі план стабілізацыі сітуацыі на поўдні Кыргызстана, прапанаваны сакратарамі Рады бяспекі. Сваю згоду не выказаў толькі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе інфармагенцтва "24.kg". Па словах сакратара Рады бяспекі Кыргызстана Аліка Арозава, Беларусь абяцала ўхваліць праект 17 чэрвеня. Калі план будзе ўхвалены, Кыргызстан атрымае транспартныя сродкі, цяжкую авіяцыйную тэхніку, верталёты.