Кіраўнікоў Партыі БНФ Баршчэўскага і Івашкевіча пільнуюць міліцыянты
У Мінску на вуліцы Чырвонай, 21 міліцыянты пільнуюць кіраўнікоў Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага і Віктара Івашкевіча. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў па тэлефоне Івашкевіч.
Паводле яго словаў, на вуліцы каля дома стаіць міліцэйская машына. Каля дома дзяжураць каля 8 міліцыянтаў у форме і некалькі чалавек у цывільным.
Як мяркуе Віктар Івашкевіч, магчыма, іх плануюць затрымаць пры вахадзе з кватэры напярэдадні правядзення ў Мінску вулічнай акцыі з нагоды 25 сакавіка.
Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі