Кіргізы пікетуюць беларускую амбасаду, патрабуючы выдаць Бакіева
У Бішкеку каля будынка беларускай амбасады 13 траўня прайшоў пікет. Яго зладзілі бацькі загінулых у красавіцкіх падзеях. Як паведамляе БелаПАН, некалькі дзясяткаў чалавек трымалі ў руках плакаты з надпісамі "Лукашэнка, абараняючы забойцу Бакіева, апускаецца ніжэй за яго ўзровень", "Прэзідэнты краін, якія аказваюць спрыянне ва ўцёках Бакіева: Патрабуем вярнуць яго назад", "Бакіеў, будзь мужчынам, лепш застраліся".
Мітынгоўцы патрабавалі, каб Аляксандр Лукашэнка паспрыяў выдачы Курманбека Бакіева. Яны заявілі, што бацькі загінулых гатовыя выехаць пікетаваць Дом урада Беларусі.
Тым часам Генпракуратура Беларусі заяўляе, што пакуль не атрымлівала з Кыргызстана матэрыялаў справы, датычных экстрадыцыі зрынутага прэзідэнта гэтай краіны Бакіева.
Гаворка ідзе пра матэрыялы прыкладна на 20 старонках і арыгінал запыту аб выдачы Бакіева. У Генпракуратуры 11 траўня атрымалі з Кыргызстану па факсе толькі копію запыту.