Кіроўцаў са старымі правамі з наступнага года ў Еўропу не пусцяць

З 29 сакавіка 2011 года пасведчанні кіроўцы старога ўзору (якія дзейнічаюць зараз) будуць лічыцца несапраўднымі ў еўрапейскіх краінах. Таму першымі па новыя правы звернуцца тыя, хто збіраецца выязджаць у краіны Еўрасаюза, мяркуе "Комсомольская правда в Белоруссии". Беларусы, якія не плануюць выязджаць за межы краіны, могуць пакуль што спакойна карыстацца тым вадзіцельскім пасведчаннем, якое ў іх ёсць. Яно сапраўднае на ўвесь тэрмін яго дзеяння.