Кітайца, які захварэў на "свіны" грып, заўтра выпісваюць з мінскай бальніцы

Грамадзяніна Кітая, аспіранта БДУ, які першым захварэў на "свіны" грып у Беларусі, ужо вылячылі. Пра гэта "Интерфаксу" заявілі ў Мінскай гарадской інфекцыйнай бальніцы.
Заўтра яго ўжо збіраюцца выпісаць з бальніцы. Разам з ім выпісваюць і яго жонку, якая праходзіла абследаванне.

Нагадаем, што пра кітайца, у якога быў выяўлены "свіны" грып Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла толькі ў сераду. Ён звярнуўся па дапамогу да беларускіх медыкаў яшчэ 12 жніўня.