Колькасць вылучэнцаў на кандыдаты ў дэпутаты ЦВК абвесціць 17 сакавіка
15 сакавіка скончыўся апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у мясцовых выбарах ад патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Аднак, як паведаміла Еўрарадыё старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, агульныя лічбы стануць вядомыя толькі ў сераду 17 сакавіка. Сёння ж цягам дня супрацоўнікі камісіі збіраюць звесткі пра вылучэнцаў па ўсёй краіне. Лідзія Ярмошына: “Адбракавана будзе ўсё лішняе. Калі, да прыкладу, камісія адразу ж на падпісных аркушах пабачыць подпісы выбарцаў з іншай выбарчай акругі. Альбо калі, напрыклад, падпісны аркуш не падпісаны зборшчыкам подпісаў. Калі гэта ўсё будзе ў парадку, то нічога не адымаецца. Ну, некаторыя подпісы выбракоўвае сам зборшчык подпісаў, то бок выкрэслівае іх”.
Старшыня ЦВК запэўніла Еўрарадыё, што ўсе тыя кандыдаты, да якіх істотных прэтэнзіяў ад камісіі не будзе, абавязкова будуць зарэгістраваныя. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты працягнецца да 25 сакавіка.