"КоммерсантЪ": З-за заяваў Лукашэнкі Расія пагражае не даваць крэдытаў
Заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя 23 ліпеня, сталі яшчэ адным пацверджаннем таго, што адносіны Масквы і Мінску цяпер перажываюць найглыбейшы крызіс за ўсе апошнія гады. Кіраўніцтва абедзвюх краін ужо не абмяжоўваецца забаронамі на пастаўкі тых або іншых тавараў і перакрыццём трубаправодаў, а наносіць адзін аднаму балючыя геапалітычныя ўдары, піша расійская газета "КоммерсантЪ". Нагадаем, што на сустрэчы з кіраўнікамі замежных установаў Беларусі 23 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра шматвектарнасць беларускай палітыкі ды пра наяўнасць шматлікіх праблемаў з Расіяй, асабліва апошнім часам.
Каментуючы "Коммерсанту" абвешчанае беларускім кіраўніком "карэктаванне" замежнапалітычнага курсу, высокапастаўлены чыноўнік крамлёўскай адміністрацыі прадказаў Аляксандру Лукашэнку праблемы з грашыма: "Незразумела, дзе ён збіраецца браць грошы на сваю змену курсу. Асабліва, калі прыйдзе час плаціць пенсіі і заробкі". Нагадаем, што Беларусь вядзе перамовы пра на чарговы транш расійскага крэдыту ў памеры $500 млн. Але перспектыву яго атрымання крамлёўскі чыноўнік паставіў пад сумнеў.
Другім балючым пунктам для Масквы стаў зварот беларускага МЗС да суграмадзянаў, якія плануюць паездкі ў Абхазію і Паўднёвую Асецію. Было рэкамендавана ўлічваць пры такіх паездках заканадаўства Грузіі, бо двое беларускіх грамадзянаў трапілі ў грузінскія турмы за прыезд у Абхазію праз Расію.
Прадстаўнік адміністрацыі расійскага прэзідэнта адзначыў, што фармальна гэтая пазіцыя зразумелая, бо Беларусь не прызнала незалежнасці гэтых рэспублік. Але, на яго думку, час і месца, абраныя для падобных заяў, наводзяць на думку, што кіраўніцтва Беларусі свядома ідзе на ўскладненне двухбаковага дыялогу, у тым ліку па такім важным пытанні, як статус Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.