Консул Беларусі ў В'етнаме сустрэўся з лётчыкам затрыманага ў Тайландзе Іл-76

Консул Рэспублікі Беларусь у В'етнаме цяпер знаходзіцца ў сталіцы Тайланду - Бангкоку. Ён ужо бачыўся з беларускім грамадзянінам Міхаілам Петуховым, паведамле БЕЛТА са словаў прэс-сакратара МЗС Андрэя Папова. Петухову аказалі консульскую дапамогу. "Вядзецца праца з тайскімі ўладамі па арганізацыі выезду беларускага грамадзяніна з краіны", - растлумачыў Папоў.

Нагадаем, рашэнне адмовіцца ад выстаўлення абвінавачанняў праваахоўныя органы Тайланду прынялі па просьбе ўладаў Беларусі і Казахстана, якія жадаюць, каб іх грамадзян судзілі на радзіме. Сёння сканчваецца тэрмін, на працягу якога па законах Тайланда лётчыкаў Іл-76 маглі ўтрымоўваць пад вартай без выстаўлення абвінавачанняў.