Кошт кошыка замежных валют упершыню перавысіў 1000 рублёў
У Беларусі сёння падаражэлі долар і еўра. Па выніках таргоў замежнымі валютамі 4 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара ЗША ўзрос на 16 рублёў і склаў 2791 рубель за долар. Курс еўра ўзрос на 8 рублёў і склаў 3968 рублёў за адзін еўра. А вось курс расійскага рубля знізіўся на 0,55 рубля і склаў 90,39 беларускага рубля за адзін расійскі.
Як адзначае БЕЛТА, курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка замежных валют з пачатку года знізіўся на 4,21% і з заўтрашняга дня ўстаноўлены на ўзроўні Br1000,39. Гэтая змена знаходзіцца ў межах 5-адсоткавага калідора ваганняў, які дапускаецца на 2009 год.
Як вядома, сёлета Нацбанк пачаў здзяйсняць прывязку беларускага рубля да кошыка з трох валют — долар ЗША, еўра і расійскі рубель.
У абменных пунктах банкаў еўра сёння можна набыць па курсе ад Br4010 да Br4080 за 1 еўра, долар — ад Br2829 да Br2831 за 1 долар ЗША, расійскі рубель — ад Br92,2 да Br94,4 за 1 расійскі рубель.