Кошты на другасным рынку жылля Мінску будуць зніжацца да канца жніўня

Кошты на другасным рынку жылля ў Мінску працягнуць зніжацца да канца жніўня бягучага года. Разам з тым тэмпы іх падзення замарудзяцца. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БЕЛТА выказаў старшыня савета Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць" Мікалай Прасталупаў. У цяперашні час на другасным рынку жылля сталіцы назіраецца характэрная для лета тэндэнцыя паніжэння дзелавой актыўнасці. Таму кошты ў гэтым сегменце рынку будуць зніжацца, але павольней, чым узімку і ўвесну бягучага года.

Сярэдні кошт квадратнага метра жылля ў сталіцы на пачатак чэрвеня складаў каля $1730-1720. Дарэчы, у сакавіку ён быў $1780, у лютым — $1815, у студзені — $1835. Найперш зніжаецца кошт на "хрушчоўкі". Разам з тым кошт элітнага жылля, жылля ў новабудоўлях працягне расці. Практычна непрыкметнай будзе тэндэнцыя паніжэння коштаў і ў цэнтры сталіцы.

У цяперашні час у Мінску на продаж выстаўлена каля 7 тыс. кватэр. Гэтая колькасць застаецца практычна нязменнай на працягу апошніх месяцаў. Асноўны попыт пакупнікоў на аднапакаёвыя кватэры абмежаваны ў сярэднім сумай $65 тыс., двухпакаёвыя — $80 тыс., трохпакаёвыя — $100 тыс.