Кожную восень Украіна страчвае па 20 гектараў зямлі на карысць Польшчы

Для Украіны сапраўднай праблемай стала водная стыхія. З-за паводак кожную восень краіна страчвае па 20 гектараў зямлі на карысць Польшчы, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Справа ў тым, што ў Валынскай вобласці - на самай мяжы - берагі Паўднёвага Буга кожны год падмывае, і рака сур'ёзна мяняе мясцовы ландшафт. Як гавораць фермеры, многія з іх рызыкуюць застацца з паперамі на валоданне землямі, якіх у рэальнасці не існуе. Па словах эколагаў, сітуацыю можа выратаваць сур'ёзная работа па ўмацаванні берагоў. Але на гэта патрэбныя грошы. Мясцовыя ўлады просяць Кіеў па 3-4 мільёны грыўняў у год на працягу васьмі гадоў. Для параўнання: зараз гэтая сума не перавышае 500 тысяч.