“Крамбамбуля” прайграла ў “Што? Дзе? Калі?”, затое выйграла ў футбол
У нядзелю ў Санкт-Пецербурзе скончыліся “Белыя ночы” – найбуйнейшы летні турнір па “Што? Дзе? Калі?” сярод клубных камандаў, этап Кубка свету. У спаборніцтвах удзельнічалі 4 беларускія каманды, лепшая з якіх – зборная з алкагольна-музычнай “Крамбамбуля” – заняла 13-е месца.
Іншыя беларускія каманды размеркаваліся па турнірнай табліцы наступным чынам: “Мід-2” (Мінск) – 20 месца, “МаФі” (Мінск) – 35-е, “Форум” (Магілёў) – 39-е.
Адносна нізкі вынік, які паказалі беларусы, тлумачыцца тым, што “Белыя ночы” сталіся вельмі прадстаўнічым турнірам. Сярод яго ўдзельнікаў было 13 камандаў з першай 20-кі сусветнага рэйтынгу Міжнароднай асацыяцыі клубаў “Што? Дзе? Калі?”, у тым ліку і чэмпіёны свету – “Каманда Антона Губанава” з Петрадварца. Акрамя беларусаў, на “Белыя ночы” з’ехаліся знаўцы з усёй Расіі, Украіны, Малдовы, Эстоніі, Фінляндыі, Азербайджана.
У перапынку паміж першым і другім турнірнымі днямі арганізатары правялі сярод знаўцаў невялікі турнір па міні-футболе. І вось тут камандзе з гульцоў “Крамбамбулі” і “Мід-2” не было роўных. Беларусы выйгралі, атрымаўшы дзве ўпэўненыя перамогі.
Наперадзе ў знаўцаў Чэмпіянат свету ў Калінінградзе (23–26 жніўня) і Кубак нацый (30 жніўня – 3 верасня) у Баку. У гэтых турнірах удзельнічаюць нацыянальныя зборныя краін, дзе развіваецца інтэлектуальны рух.