Крымінальная справа супраць кіроўцы, які збіў выпускнікоў у Гродне

Навучэнцы выпускнога класа з боку вуліцы Віленскай некалькімі групамі ішлі ў напрамку набярэжнай Нёмана, насустрач ім імчаліся два аўтамабілі. "Сітраен" праехаў міма. За рулём "Нісана", які рухаўся за ім, знаходзіўся 18-гадовы юнак, які два з невялікім месяцы таму атрымаў вадзіцельскае пасведчанне.



Ён праехаў закругленне дарогі і памыліўся з выбарам хуткасці на жвіровым пакрыцці. Яго аўтамабіль урэзаўся ў металічную агароджу, якая не дазволіла аўтамабілю з трыма людзьмі ў салоне перакуліцца, збіўшы 11-класнікаў. Дзвюх дзяўчат і юнака ў цяжкім стане шпіталізавалі.



У дачыненні да вадзіцеля "Нісана" распачата крымінальная справа па артыкуле "парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання". Ён застаецца на волі, інфармуе БелаПАН.