Ксёндз Булька стварае чарговую "зону цвярозасці" на Глыбоччыне

"Зонай цвярозасці" аб'яўлены Ўдзелаўскі сельскі савет Глыбоцкага раёна. Паводле слоў начальніка аддзела ідэалагічнай працы мясцовага райвыканкама Міхаіла Чарапкоўскага, ініцыятыва яе стварэння належыць ксяндзу Ёзасу Бульцы. Нагадаем, ксёндз Булька вядомы, як змагар з п'янствам. Аднак, сёлета з'явіліся шматлікія публікацыі пра яго магчымае дачыненне да дапамогі савецкім карным органам у змаганні з "ляснымі братамі" ў паваеннай Літве. Сам ксёндз Булька гэта адмаўляе.

Як паведамляе БЕЛТА, чарговая ініцыятыва змагара з п'янствам была падтрыманая ў працоўных калектывах. У якасці эксперымента рэалізацыя алкагольных напояў прыпыненая ў крамах да 31 снежня 2009 года, а іх запасы з крамаў вывозяцца.