Кубак свету па настольным тэнісе — у Музеі алімпійскай славы ў Мінску
Кубак свету па настольным тэнісе перададзены на год у Музей алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Як нагадвае БелаПАН, 18 кастрычніка ў Маскве яго заваяваў беларус Уладзімір Самсонаў. Трэнер Самсонава, галоўны трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Пяткевіч заявіў, што разам са спартоўцам яны вырашылі выставіць гэты прыз у музеі, каб любы ахвотны мог дакрануцца да яго.
Як паведаміў генеральны сакратар НАК Георгій Катулін, камітэта збіраецца развіваць Музей алімпійскай славы. У новым будынку Нацыянальнага алімпійскага камітэта, які будуецца на праспекце Пераможцаў, музей зойме дзве тысячы квадратных метраў. Ужо створаная група для працы над кампазіцыяй музея і яго напаўненнем.
Уладзімір Самсонаў заваёўваў Кубак свету ў 1999, 2001 і 2009 гадах. Прыз, які выстаўлены ў Музеі алімпійскай славы, з'яўляецца пераходным.