Курс расійскага рубля вырас, курсы долара і еўра не змяніліся
У аўторак, 13 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара па-ранейшаму складае рэкордныя 10010 рублёў, курс еўра складае 13780, курс расійскага рубля вырас з 284,5 да 287 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у панядзелак, 12 траўня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10010 рублёў, курс еўра знізіўся на 140 рублёў — да 13780. Курс расійскага рубля знізіўся з 285,5 да 284,5 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — Fotolia