"Кыргызкіно" будзе працаваць камерай Джорджа Лукаса
Кіргізскі нацыянальны канцэрн "Кыргызкіно" набыў кінакамеру Sony Cinealta HD-900, якой рэжысёр Джордж Лукас зняў адну з серый "Зорных войнаў".
Камера была набытая за 4,25 мільёна сомаў (117 тысячаў долараў) пасля звароту прэзідэнта "Кыргызкіно" Заміра Эраліева да парламенту Кіргізіі.
Зараз набытую тэхніку тэстуюць адмыслоўцы, пасля чаго з яе дапамогай можна будзе здымаць фільмы.
Нагадаю, што фільм "Зорныя войны", які выйшаў 25 траўня 1977 года, сабраў у сусветным пракаце больш за 770 мільёнаў долараў.
За ўвесь час свайго існавання серыя прынесла сваім гаспадарам чатыры мільярды долараў і стала самым прыбытковым у гісторыі кінематографу кінасерыялам.
Фота: www.time.com