Латвія ад сёння ўвяла бясплатныя нацыянальныя візы для беларусаў
Латвія ад сёння, 24 студзеня адмяніла консульскі збор за афармленне нацыянальнай доўгатэрміновай візы для грамадзянаў Беларусі. Такім чынам, цяпер беларусы бясплатна афармляюць нацыянальную доўгатэрміновую латвійскую візу катэгорыі D. Такую візу выдаюць тым, хто плануе знаходзіцца ў Латвіі болей за 90 дзён цягам паўгода. Гэта найперш студэнты, а таксама тыя, хто едзе ў гэтую краіну працаваць.
Пры гэтым у латвійскай амбасадзе БЕЛТА паведамілі, што механізм выдачы і кошт шэнгенскай візы засталіся ранейшымі.
Пры гэтым у латвійскай амбасадзе БЕЛТА паведамілі, што механізм выдачы і кошт шэнгенскай візы засталіся ранейшымі.