Лаўроў не планаваў сустракацца з Лукашэнкам, заяўляюць у Крамлі

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў падчас візіту ў Мінск не планаваў сустракацца з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта агенцтву РІА "Новости" паведаміла крыніца ў Крамлі.
Нагадаем, расійская газета "КоммерсантЪ" напісала, што Лукашэнка нібыта адмовіўся сустракацца з Лаўровым на фоне пагаршэння адносінаў Масквы і Мінску.

Паводле звестак РІА "Новости", сустрэча Лаўрова з Лукашэнкам не планавалася, расійскі міністр атрымаў выразныя інструкцыі прэзідэнта Расіі на гэты конт.

23 лістапада ў Мінску праходзіць сумеснае паседжанне калегій МЗС Беларусі і Расіі пад старшынствам Лаўрова і яго беларускага калегі Сяргея Мартынава.