Лазавік: Я б з задавальненнем размаўляў з назіральнікамі АБСЕ па-беларуску
Сакратар беларускага Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік назваў абсурдам каментары наконт таго, што ЦВК адмаўляецца размаўляць з міжнароднымі назіральнікамі па-беларуску. Нагадаем, што такія каментары з'явіліся пасля заявы Лазавіка, што ЦВК патрабуе ад міжнародных назіральнікаў размаўляць па-руску.
Лазавік: Рэч у тым, што калі я размаўляў са спадаром Шмітам, кіраўніком офісу АБСЕ ў Мінску, гаворка ішла пра тое, што пажадана было б, каб АБСЕ выкарыстоўвала пры назіранні свае працоўныя мовы ў больш шырокім спектры. Не толькі англійскую, але і рускую.
Адмоўным прыкладам М.Лазавік назваў сітуацыю, калі ў Беларусі з расійскімі назіральнікамі ад АБСЕ даводзіцца размаўляць праз англійскага перакладчыка. Сакратар ЦВК адзначыў, што выбар на карысць рускай, а не беларускай мовы абумоўлены толькі "тэхнічнымі" прычынамі:
Лазавік: Ды я б з задавальненнем і на беларускай мове размаўляў бы з усімі гэтымі АБСЕ-шнікамі. Але ж беларуская мова не з'яўляецца працоўнай мовай АБСЕ.