“Легіён Аляксандра Лукашэнкі” збірае подпісы за байкот “Еўрабачання”

“Папулярны міжнародны конкурс, які будуць глядзець нашы дзеці, з падачы еўрапейскіх лібералаў стаў рассаднікам садаміі! Беларусь — адна з нешматлікіх краінаў Еўропы, якая змагла захаваць нармальныя і здаровыя сямейныя каштоўнасці, заснаваныя на любові і узаемным дадатку паміж мужчынам і жанчынай!”, — гаворыцца ў петыцыі ініцыятывы, пад якой на сайце Change.org вядзецца збор подпісаў.

Як паведаміў БелаПАН адзін з адміністратараў суполкі “Легіён Аляксандра Лукашэнкі” “ВКонтакте” Арцём Кірашоў, дакумент падпісалі ўжо больш за 2 тысячы чалавек. Пры гэтым ён падкрэсліў, што справа не толькі ў прадстаўніку Аўстрыі: “Сама Канчыта была апошняй кропляй. Еўрабачанне ўжо не песенны конкурс, а палітычны”, — дадае Кірашоў.

Петыцыю, у якой “легіён” просіць не толькі байкатаваць конкурс, але і адмяніць яго тэлетрансляцыю, плануе перадаць у Міністэрства інфармацыі.

Нагадаем, ад 22 кастрычніка Белтэлерадыёкампанія абвясціла прыём заявак на нацыянальны адборачны тур "Еўрарабачання-2014".

На фота: Канчыта Вурст.