Ленд-ліз для беларусаў: ці пойдзе на такі крок Захад — стрым з Кобецам
Улад Кобец / Еўрарадыё
З аднаго боку ад прадстаўнікоў Лукашэнкі і яго самога гучаць намёкі Захаду пра гатоўнасць да перамоў на пэўных умовах, а з другога — рэпрэсіі ўнутры Беларусі не толькі не сціхаюць, але і пашыраюцца з кожным днём. Што не можа не ўплываць як на ўзровень запалоханасці так і на падвышэнне радыкалізацыі грамадства. Вось толькі такое ўражанне, што на фоне вайны ва Украіне і пагроз з боку Крамля ядзернай зброяй праблемы беларусаў для Захаду не вельмі… актуальныя.
Ці прыслухоўваюцца на Захадзе да прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл і што робіцца для таго, каб Беларусь была там “на парадку дня”? Ці магчымае стварэнне нацыянальна-вызваленчага руху і ці варта ў гэтым пытанні азірацца на меркаванне “заходніх партнёраў”? Як наладзіць адносіны з Украінай насуперак дзеянням лукашэнкаўскага рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец.