Леташнія выпускнікі заплацяць дзяржаве за адмову ад размеркавання

Плата за навучанне будзе спагнана з 12 выпускнікоў ВНУ мінулага года, падведамасных Міністэрству адукацыі, якія не з'явіліся на працу па размеркаванні.
Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве адукацыі. Што тычыцца выпускнікоў гэтага года, то, паводле папярэдніх звестак, да месца працы ўжо прыбылі 98% маладых спецыялістаў. У міністэрстве зазначылі, што ўстановы адукацыі цалкам ўкамплектаваныя педагагічнымі кадрамі.

Нагадаем, згодна з заканадаўствам, выпускнікі ВНУ, які атрымалі адукацыю на дзённай форме навучання за кошт бюджэту і накіраваныя на працу па размеркаванні, абавязаны адпрацаваць два гады.

У адваротным выпадку яны павінны пакрыць дзяржаве сродкі, затрачаныя на навучанне. Пры гэтым, кантроль за яўкай маладога спецыяліста ажыццяўляе ВНУ, у якім ён вучыўся. Як паведамлялася раней, больш за 18 мільёнаў рублёў абавязана выплаціць выпускніца Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта 2006 года, якая не з'явілася па размеркаванні.

Былая студэнтка ўжо выплаціла 5 мільёнаў. Пазоў у 16 мільёнаў прад'явіла выпускніцы, якая паехала пасля заканчэння ВНУ ў ЗША, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.

БелаПАН