Лідэры АДС пасля выбараў у добрым настроі. Планы - далей змагацца з рэжымам
Зранку 29 верасня сустаршыні Аб'яднаных дэмакратычных сілаў правялі прэс-канферэнцыю, падсумаваўшы мінулую ўжо кампанію. На ёй не было гучных заяваў, але Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка і Сяргей Калякін выказалі свае ацэнкі парламенцкіх выбараў і распавялі пра планы на будучыню. У публічных планах - далейшае змаганне з рэжымам, у асабістых - пару дзён адпачыць да наступнага пасяджэння Палітрады АДС.
Фота: Андрэя Лянкевіча
Фота: Андрэя Лянкевіча