Лідэры G20 раздумваюць, ці не час згортваць антыкрызісныя захады

Гэта — асноўнае і найвастрэйшае пытанне на сустрэчы міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтрабанкаў краін "вялікай дваццаткі" у Лондане. Група дзяржаваў на чале з Нямеччынай і Францыяй заклікаюць скаардынаваць стратэгіі ды вырашыць, як выводзіць грашовую масу, якой сусветную эканоміку напампавалі ў перыяд фінансавага калапсу. Лішак грошай пагражае свету ростам інфляцыі. У той жа час ЗША, Брытанія і Кітай лічаць, што эканоміка ўсё яшчэ патрабуе дапамогі, паведамляе BBC.

Другое асноўнае пытанне: калі адновіцца глабальны рост, якія формы ён прыме, і на што рабіць стаўку — на спажыванне або развіццё новых "зялёных" тэхналогій.

Набольшыя шанцы мае прапанова абмежаваць выплаты банкірам. Пагоня вярхушкі банкаў за бонусамі — адна з асноўных прычын абрынання сусветнай фінансавай сыстэмы, лічаць, у прыватнасці, у Берліне й Парыжы.

У парадку дня таксама абмеркаванне глябальнага пацяплення напярэдадні міжнароднага кліматычнага саміту, які адбудзецца ў снежні ў Капенгагене.