Літоўцы злавілі ў моры каля Нарвегіі гіганцкага палтуса (фота, відэа)
Вага рыбы склала больш за 195 кілаграмаў, а даўжыня — амаль два з паловай метры.
Як адзначае сайт delfi.ee, дагэтуль літоўскія рыбакі такога вялікага палтуса не лавілі. А па памеры ў свеце вылоўлівалі толькі дваіх большых за "нарвежскага".
Палтус — рыба з сямейства камбалавых, мае падоўжанае цела, распаўсюджаная ў паўночных морах.

Фота — delfi.ee