Літоўскі прэм'ер заклікаў знізіць кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў

Неадкладна пачаць перамовы з мэтай зніжэння кошту шэнгенскіх візаў для грамадзян Беларусі заклікаў краіны Еўрасаюза прэм'ер-міністр Літвы Гедымінас Кіркілас. Выступаючы на сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін Балтыі, ён выказаў упэўненасць, што зніжэнне кошту візаў будзе садзейнічаць фармаванню грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і далучэнню краіны да "дэмакратычных каштоўнасцяў". БДГ on-line нагадвае, што нядаўна МЗС Польшчы знізіла да 20 еўра кошт нацыянальных візаў для грамадзян Беларусі. Беларускі бок успрыняў гэтае рашэнне станоўча. Знешнепалітычнае ведамства нашай краіны выказала спадзяванне, што Польшча дапаможа беларусам дамагчыся зніжэння і кошту шэнгенскіх візаў.