Літоўскія ўлады заклікаюць бізнэсоўцаў асцярожна ставіцца да Беларусі
Літоўскія бізнэсмэны павінны з асцярогай ацэньваць перспектывы прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі. Пра гэта, па звестках BaltInfo, заявіў намеснік міністра эканомікі Арнольдас Буркоўскіс. Некалькі дзён таму беларускі намеснік міністр эканомікі Пётр Жабко, выступаючы перад журналістамі, запэўніваў, што нашая краіна ідзе па шляху вольнага рынку і, каб прыцягнуць як мага больш замежных інвестыцый, стварае для замежных бізнэсоўцаў найбольш спрыяльныя ўмовы, уключаючы паляпшэнне магчымасцяў прыватызацыі.
Літоўскі чыноўнік, у сваю чаргу, адзначыў, што беларусы, сапраўды, дэкларуюць паляпшэнне прадпрымальніцкай прасторы, аднак сярод гэтай інфармацыі шмат неадназначнай. На думку Буркоўскіса, грамадзянам Літвы, якія плануюць ствараць бізнэс у суседняй краіне, варта не толькі скарыстацца магчымасцю пачуць афіцыйную пазіцыю ўладаў, але і наўпрост даведвацца аб праблемах тых, у каго ўжо ёсць досвед працы ў Беларусі.