Літва пабудуе сховішча радыеактыўных адходаў у 4 км ад мяжы з Беларуссю
Літва вызначыла месца будаўніцтва сховішча радыеактыўных адкідаў пры Ігналінскай атамнай электрастанцыі. Яго пабудуюць у мясцовасці Стабацішкес побач з пляцоўкай АЭС. Паведамляецца, што гэтае сховішча будзе знаходзіцца ў 4 кіламетрах ад
мяжы з Беларуссю. Раней планавалася, што яго пабудуюць у 1-2 кіламетрах
ад літоўска-беларускай мяжы, і гэта выклікала занепакоенасць Мінска.
Нагадаем, сховішча радыеактыўных адкідаў пры Ігналінскай АЭС зойме 40 гектараў. З іх тры гектары будуць непасрэдна зонай захавання адкідаў, у якой змесцяць 50 ёмістасцяў агульнай умяшчальнасцю каля 100 тысяч кубаметраў. Сховішча будзе эксплуатавацца да 2030-2035 гадоў.
Інтэрфакс