Лівійскі суд разглядае апошнюю апеляцыю балгарскіх медсясцёр
Вярхоўны суд Лівіі прыступіў сёння да разгляду апошняй апеляцыі балгарскіх медсясцёр і палестынскага доктара, асуджаных раней да смяротнай кары за заражэнне лівійскіх дзяцей ВІЧ. Асуджаныя па-ранейшаму настойваюць на сваёй невінаватасці. Пяць балгарскіх медсясцёр і палестынскі доктар вінавацяцца ў наўмысным заражэнні ВІЧ 438 лівійскіх дзяцей у лякарні горада Бенгазі. Працэс па гэтай справе цягнецца з 1999 года.
За гэты час сканала больш за 50 ахвяраў масавага заражэння. У 2004 годзе суд Бенгазі асудзіў медыкаў да смяротнай кары - растрэлу, аднак годам пазней гэтае рашэнне было скасавана, і справу адправілі на дадатковы разгляд.
У канцы мінулага года суд Трыпалі зноў вынес смяротны прысуд усім шасцярым абвінавачваным. Лівійскія суды адмовіліся далучыць да справы высновы міжнароднай групы экспертаў, якія выявілі, што заражэнне ВІЧ-інфекцыяй ў лякарні пачалося задоўга да з'яўлення там замежных лекараў.
Як стала вядома сёння, рашэнне па апошняй прадугледжанай лівійскім законам апеляцыі асуджаных будзе апублікавана 11 ліпеня. Мала хто сумняваецца ў тым, што смяротны прысуд медыкам скасаваны не будзе.
Зрэшты, нават пасля адхілення апеляцыі асуджаных, іх можа памілаваць Вышэйшая судовая рада Лівіі. Шматлікія назіральнікі спадзяюцца на тое, што затрыманыя ў Лівіі замежнікі будуць вызваленыя ў абмен на буйныя кампенсацыі сем'ям ахвяраў ВІЧ у Бенгазі, выплату якіх возьме на сябе міжнародная супольнасць.
МедНовости